Вы тут:Галоўная
11 лістапада 2017 года на базе нядзельнай школы Свята-Барыса-Глебскага прыхода г.Гродна прайшло паседжанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў нядзельных школ Гродзенскай епархіі на тэму «Навамучанікі, вызнаўцы Беларускай Праваслаўнай Царквы». Мэта гэтага занятку: паказаць розныя формы працы з вучнямі нядзельных школ.
Дарагія сябры! Пачаўся новы навучальны год і ў нашым прыходзе аднаўляюцца сустрэчы для сумеснага вывучэння Святога Пісання - Каложскія біблейскія чытанні.
За мінулыя гады мы чыталі і абмяркоўвалі тэксты трох сінаптычных Евангелляў - паводле Матфея, Марка і Лукі. Настаў час пазнаёміцца з апошнім, якое напісаў святы апостал Іаан.