Вы тут:Галоўная
4 мая 2018 года прыход святых мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба з працоўным візітам наведалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Краўцоў Уладзімір Васільевіч і старшыня Гродзенскага гарвыканкама Гой Мячыслаў Браніслававіч.
Падчас сустрэчы настаяцель прыхода протаіярэй Аляксандр Балоннікаў і адказныя асобы азнаёмілі кіраўнікоў вобласці і горада з ходам работ па добраўпарадкаванні знешняга і ўнутранага вобліку храма і прылеглай тэрыторыі.
Пасля агляду храма адбылася нарада, на якой былі вызначаны прыярытэтныя дзеянні і тэрміны выканання работ.
ПАСХАЛЬНАЯ РАДОСТЬ
ПАСХАЛЬНОЮ РАДОСТЬЮ, Боже, покрой,
Уставшей душе даруй мир и покой,
Покрой тех, кто молится тайно о нас,
Кто тяжко болеет, кто в скорби сейчас,
Кто служит с любовью и предан Тебе,
Всех тех, кто сочувствует ближним в беде.
Покрой матерей, стариков и детей –
ПАСХАЛЬНОЮ РАДОСТЬЮ всех их согрей.
Раба Божия Елена Екимова,
Гродно ПАСХА 2018
Пасля семінара для настаўнікаў нядзельных школ Годзенскай епархіі і прэзентацыі сваёй кнігі «Священная история: от Адама до меня» дыяканам Іліём Кокіным, якія прайшлі ў Каложскім прыходзе, кнігарня прыхода папоўнілася свежай літаратурай для дзяцей і сямейнага чытання. Друкаваная прадукцыя выстаўлена для азнаямлення ў царкоўна-прыходскім комплексе. Запрашаем наведаць кнігарню.
На прыходзе святых мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба працягвае дзейнічаць выстава «Навамучанікі і вызнаўцы зямлі Беларускай: 1917 - 1954», якая арганізавана і падрыхтавана Барысаглебскім брацтвам і прысвечаная 100-годдзю пачатку ганенняў на Рускую Праваслаўную Царкву ў ХХ стагоддзі. Выстава размяшчаецца ў царкоўна-прыходскім комплексе пры Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве г. Гродна.
27 сакавіка 2018 года на базе прыхода святых мучанікаў дабраверых князёў Барыса і Глеба г. Гродна прайшоў семінар для завучаў і выкладчыкаў прыходскіх нядзельных школ Гродзенскай епархіі, а таксама адбылася прэзентацыя кнігі клірыка храма Казанскай іконы Божае Маці на Калужскай плошчы г. Масква дыякана Іліі Кокіна «Свяшчэнная гісторыя: ад Адама да мяне». Прэзентацыю кнігі аўтар, кандыдат багаслоўя, член Саюза пісьменнікаў Расіі, правёў у форме адкрытага ўрока з навучэнцамі нядзельнай школы пры Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве г. Гродна.