Расклад богаслужэнняў у Каложскім прыходзе на Богаяўленне

Дарагія прыхаджане, звяртаем увагу, што на Богаяўленне ў нядзелю 19 студзеня ранняя Бажэственная літургія будзе адбывацца ў старажытнай Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве, а позняя - у цёплым храме Прасвятой Багародзіцы.

Пачатак ранняй літургіі, як звычайна - а 8:00, позняй - а 10:00.

Таксама звяртаем вашу увагу, што Чын вялікага асвячэння вады будзе здзяйсняцца:

18 студзеня - Навячэр'е Богаяўлення

  • пасля Бажэственнай літургіі (дамовы храм Прасвятой Багародзіцы)
  • пасля усяночнага трывання (дамовы храм Прасвятой Багародзіцы)

19 студзеня - Богаўленне

  • пасля ранняй Бажэственнай літургіі (Свята-Барыса-Глебская Каложская царква)
  • пасля позняй Бажэственнай літургіі (дамовы храм Прасвятой Багародзіцы)

Асвячоную ваду ў свята Хрышчэння Гасподняга можна будзе набраць на працягу дня ў дамовым храме ў гонар Каложскай іконы Божай Маці царкоўна-прыходскага комплекса.