У нядзелю 9 верасня пасля літургіі прайшоў малебен на пачатак заняткаў у нядзельнай школе. Пасле малебну адбыўся сход для вучняў нядзельнай школы і іх бацькоў, на якім настаўнікі прывіталі усіх, павіншавалі з пачаткам заняткаў, агучылі асноўныя арганізацыйныя пытанні і акрэслілі планы на навучальны год.
Выпуск-201820 мая 2018 года ў дзень Жыровіцкай іконы Божае Маці пасля ранняй літургіі ў дамовай царкве прыходскага комплексу Свята-Барыса-Глебскага Каложскага прыхода адбылося віншаванне вучняў нядзельнай школы у сувязі з заканчэннем імі курсу навучання. Настаяцель протаіярэй Аляксандр Балоннікаў прывітаў выпускнікоў, пажадаў ім, каб адукацыя, якую яны атрымлівалі ў гэтых сценах, не была толькі этапам у іх жыцці, а зрабилася крыніцай сапраўдных хрысціянскіх спраў. Таксама айцец Аляксандр падкрэсліў тыя абставіны, што некаторыя з вучняў палюбілі богаслужэнне і стараліся прымаць у іх актыўны ўдзел.
Выпускнікі нядзельнай школы атрымалі пасведчанні аб заканчэнні і невялікія падарункі, а ў сваю чаргу выканалі для прыхаджанаў песню аб школе.
11 лістапада 2017 года на базе нядзельнай школы Свята-Барыса-Глебскага прыхода г.Гродна прайшло паседжанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў нядзельных школ Гродзенскай епархіі на тэму «Навамучанікі, вызнаўцы Беларускай Праваслаўнай Царквы». Мэта гэтага занятку: паказаць розныя формы працы з вучнямі нядзельных школ.
10 верасня 2017 года пасля ранняй Бажэственнай Літургіі ў дамовым храме ў гонар Каложскага абраза Божае Маці царкоўна-прыходскага комплекса прыхода святых мучанікаў князёў Барыса і Глеба г. Гродна адбудзецца малебен на пачатак новага навучальнага года для навучэнцаў нядзельнай школы. Пачатак ранняй Бажэственнай Літургіі - 08:00
У свята Антыпасхі, 23 красавіка, для прыхаджан і гасцей храма навучэнцы нядзельнай школы разам з настаўнікамі падрыхтавалі спектакль “Чырвонае яечка”. Сюжэт распавядае пра падзеі Уваскрасення Хрыстовага, калі Марыя Магдаліна прыйшла да імператара Ціберыя і прынесла яйка са словамі: “Хрыстос уваскрэс!”. У падцверджанне гэтага яйка стала чырвоным. Адсюль, уласна, і велікодная традыцыя фарбавання яек менавіта ў чырвоны колер.